Кошт шэнгенскіх віз для Беларусі будзе паніжаны пасля таго, як Беларусь адрэагуе на прапановы Еўракамісіі. Пра гэта «Інтэрфаксу» заявілі ў прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі... >>

У Маскве адбыліся кансультацыі беларускага боку з расійскай, з нагоды імпарту ў Беларусь цыгарэт, вырабленых у Расеі. Прадстаўнікі беларускага боку заявіў аб намеры ўвесці інстытута спецімпарцёра, функцыі якога будзе выконваць на манапольнай аснове адно з дзяржаўных прадпрыемстваў... >>

У Менску зафіксаваны яшчэ адзін выпадак паразы электратокам пасажыра ў тралейбусе. Як паведамляе кіраванне ДАІ ГУЎС Мінгарвыканкама, 31 жніўня ў 18.30 на прыпынкавым пункце "Універсам "Рыга" у тралейбусе маршруту № 29 была траўміраваная электрычным токам жанчына... >>

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

За паўгода ў Беларусі 922 раз фіксавалі збыт фальшывых грошай

У першым паўгоддзі 2007 года адзяленнямі па дужанні з эканамічнай злачыннасцю Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі зарэгістравана 922 фактаў збыту падробленых грашовых банкнот, паведамляе БЕЛАПАН. Як паведамілі ў кіраванні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, каля 86% такіх выпадкаў звязаны з замежнай валютай, прычым часцей за ўсё падробкі выяўляюцца ў абменных пунктах: грамадзяне, як правіла, прывозяць фальшывыя банкноты з-за межы. Па-ранейшаму найболей распаўсюджаныя падробкі 100-даляравых грашовых знакаў ЗША. Другое і трэцяе месца займаюць адпаведна расійскія рублі і эўра. І калі ў параўнанні з мінулым годам лік зарэгістраваных фактаў збыту фальшывых эўра знізілася (найбольшую распаўсюджанасць атрымалі фальшывыя купюры наміналам 50 і 100 эўра), то збыт падробленых расійскіх рублёў, наадварот, павялічыўся. Па дадзеных МУС, у асноўным адбіраюцца тысячныя купюры, якія грамадзяне Беларусі ў выглядзе заробкаў вывозяць з Расеі. Прыблізна кожны сёмы выпадак падробак купюр, выяўлены аператыўнікамі, прыходзіцца на беларускія рублі. Усяго за шэсць месяцаў года з абарачэння выключаная 1.861 падробленая банкнота Нацыянальнага банка Беларусі рознага наміналу на агульную суму каля 38 мільёнаў. Затрымана 19 злачынных груп, якія складаюцца, у асноўным, з навучэнцаў і студэнтаў. Найбольшая крымінальная цікавасць у злачынцаў выклікалі купюры вартасцю 10 і 20 тысяч беларускіх рублёў.

Апошнія беларускія навіны | How to Pick Up Women is a skill-set that many, if not the vast majority, of men do not possess.