Кошт шэнгенскіх віз для Беларусі будзе паніжаны пасля таго, як Беларусь адрэагуе на прапановы Еўракамісіі. Пра гэта «Інтэрфаксу» заявілі ў прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі... >>

У Маскве адбыліся кансультацыі беларускага боку з расійскай, з нагоды імпарту ў Беларусь цыгарэт, вырабленых у Расеі. Прадстаўнікі беларускага боку заявіў аб намеры ўвесці інстытута спецімпарцёра, функцыі якога будзе выконваць на манапольнай аснове адно з дзяржаўных прадпрыемстваў... >>

У Менску зафіксаваны яшчэ адзін выпадак паразы электратокам пасажыра ў тралейбусе. Як паведамляе кіраванне ДАІ ГУЎС Мінгарвыканкама, 31 жніўня ў 18.30 на прыпынкавым пункце "Універсам "Рыга" у тралейбусе маршруту № 29 была траўміраваная электрычным токам жанчына... >>

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

+

Еўразвяз гатовы знізіць кошт віз для беларусаў

Кошт шэнгенскіх віз для Беларусі будзе паніжаны пасля таго, як Беларусь адрэагуе на прапановы Еўракамісіі. Пра гэта «Інтэрфаксу» заявілі ў прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі. Беларусь прапаноўвае Еўрапейскаму Звязу зняць абмежаванні ва ўзаемінах з краінай. "Мы за адмену штучных тарыфных абмежаванняў, за спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам. Сваю пазіцыю мы пацвярджаем справай: Беларуссю ў аднабаковым парадку ўжо распачаты шэраг крокаў па лібералізацыі візавага рэжыму для грамадзян ЕЗ", – заявіў намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Валеры Варанецкі, выступаючы ў Брусэлі на канферэнцыі па пытаннях умацавання Еўрапейскай палітыкі суседства. Паводле яго слоў, сумесна з ЕЗ Беларусь магла б больш эфектыўна процідзейнічаць арганізаванай злачыннасці і тэрарызму. Ваенна-палітычныя бяспека і баланс зноў становяцца "вострай і важнай стратэгічнай тэмай для ўсёй Еўропы", сказаў прадстаўнік МЗС. У сувязі з гэтым, адзначыў ён, "Беларусь, знаходзячыся ў адмыслова адчувальнай у гэтым дачыненні зоне ў Еўропе, таксама зацікаўленая ва ўзаемадзеянні з усімі ключавымі партнёрамі ў інтарэсах агульнай стабільнасці". Нагадаем, што Еўрапейскі Звяз гатовы істотна павялічыць аб`ём дапамогі Беларусі пры выкананні беларускімі ўладамі шэрагу ўмоў. Еўразвяз прапаноўвае спрашчэнне парадку ўезду грамадзян Беларусі ў ЕЗ, садзейнічанне беларускай эканоміцы, падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу і падрыхтоўку беларускіх прадпрыемстваў да працы на еўрапейскім рынку. ЕЗ таксама прапаноўвае дапамогу ў рэформе судова-прававой сістэмы, у мадэрнізацыі транспартнай і энергетычных сетак. Акрамя таго, Еўразвяз мае намер прапанаваць беларускім студэнтам падвышэнне стыпендый пры атрыманні адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах. Акрамя таго, ЕЗ прапаноўвае павялічыць фінансавую дапамогу. У адказ ад Беларусі Еўразвяз патрабуе: вызваліць усіх палітычных зняволеных, расследаваць справы выкрадзеных палітыкаў і журналіста, правесці свабодныя і справядлівыя выбары, спыніць умяшальніцтва ў працу судоў, даць беларусам магчымасць атрымліваць незалежную інфармацыю, не ўмешвацца ў прыватны бізнэс, паважаць правы грамадскіх арганізацый і незалежных прафсаюзаў, захоўваць правы нацыянальных меншасцяў.

Апошнія беларускія навіны